Беларусь закрывае пасольства ў Этыёпіі й адкрывае ў Кеніі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
30.08.2018 17:07
У выпадку неабходнасьці грамадзян просяць зьвяртацца ў беларускія амбасады, якія знаходзяцца ў бліжэйшых краінах: Эгіпце, Нігерыі, ПАР.
Сьцяг Кеніі
Такая інфармацыя разьмешчана на сайце беларускай дыпмісіі. «У сувязі з мерапрыемствамі па закрыцьці загранустановы з 31 жніўня пасольствам будзе спынена выкананьне консульскіх функцый», – гаворыцца ў паведамленьні.
У выпадку неабходнасьці грамадзян просяць зьвяртацца ў беларускія амбасады, якія знаходзяцца ў бліжэйшых краінах: Эгіпце, Нігерыі, ПАР. Пасольства Беларусі ў Кеніі плянуецца адкрыць у бліжэйшы час. Аб пачатку работы консульскай службы будзе паведамлена дадаткова.
belta.by/эж