Logo Polskiego Radia
Print

Дабрачынная акцыя «Бягучыя гарады» прайшла ў Нясьвіжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 13:29
Да масавага старту ў рамках акцыі «Бягучыя гарады» падключыліся каля 400 чалавек.
youtube.com/screen

Дабрачынная акцыя «Бягучыя гарады» прайшла ў Нясьвіжы
29 жніўня ў Нясьвіжы адбыўся вялікі сымбалічны дабрачынны забег. Больш за 400 чалавек выйшлі на кілямэтровую дыстанцыю, каб прабегчы вакол палаца Радзівілаў у рамках акцыі «Бягучыя гарады» праекту #velcombegom.
Вялікі дабрачынны забег стартаваў у Нясьвіжы 29 жніўня ў 18.00. Ён прайшоў у Старым парку па маляўнічым маршруце вакол Нясьвіскага палаца Радзівілаў. Да масавага старту ў рамках акцыі «Бягучыя гарады» падключыліся каля 400 чалавек. Сярод іх былі бегуны-аматары, супрацоўнікі кампаніі velcom, прадстаўнікі сыстэмы аховы здароўя й проста неабыякавыя жыхары Нясьвіжа й іншых гарадоў, якія прабеглі сымбалічную кілямэтровую дыстанцыю ў дапамогу абласному дзіцячаму цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы».
Далучыліся да дабрачыннага забегу ў Нясвіжы і вядомыя прафэсійныя спартсмэны. Выйшла на старт і правяла разьмінку для бегуноў знакамітая спартсмэнка, неаднаразовая пераможца прэстыжных маратонаў, уладальніца каманднага золата ў маратонскім бягу на Чэмпіянаце Эўропы – 2018 Анастасія Іванова.
Рэспубліканская акцыя «Беглыя горада» стартавала ў Беларусі 23 ліпеня. У кожнай вобласьці дабрачынны маратон цягнуўся 7 дзён. Паводле задумы акцыі, жыхарам розных рэгіёнаў неабходна прабегчы як мага больш «кілямэтраў дабра», каб дапамагчы мясцовым бенэфіцыярам – дзіцячым абласным цэнтрам мэдыцынскай рэабілітацыі.
Агульны фонд падтрымкі складзе 165 тысяч рублёў. Кожнае з дзіцячых мэдыцынскіх устаноў атрымае ад 15 да 40 тысяч рублёў, у залежнасьці ад актыўнасьці бегуноў. Вынікі акцыі абвесьцяць 4 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
паводле telegraf.by/эж

29 жніўня ў Нясьвіжы адбыўся вялікі сымбалічны дабрачынны забег. Больш за 400 чалавек выйшлі на кілямэтровую дыстанцыю, каб прабегчы вакол палаца Радзівілаў у рамках акцыі «Бягучыя гарады» праекту #velcombegom.

Вялікі дабрачынны забег стартаваў у Нясьвіжы 29 жніўня ў 18.00. Ён прайшоў у Старым парку па маляўнічым маршруце вакол Нясьвіскага палаца Радзівілаў. Да масавага старту ў рамках акцыі «Бягучыя гарады» падключыліся каля 400 чалавек.

Сярод іх былі бегуны-аматары, супрацоўнікі кампаніі velcom, прадстаўнікі сыстэмы аховы здароўя й проста неабыякавыя жыхары Нясьвіжа й іншых гарадоў, якія прабеглі сымбалічную кілямэтровую дыстанцыю ў дапамогу абласному дзіцячаму цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы».

Далучыліся да дабрачыннага забегу ў Нясвіжы і вядомыя прафэсійныя спартсмэны. Выйшла на старт і правяла разьмінку для бегуноў знакамітая спартсмэнка, неаднаразовая пераможца прэстыжных маратонаў, уладальніца каманднага золата ў маратонскім бягу на Чэмпіянаце Эўропы – 2018 Анастасія Іванова.

Рэспубліканская акцыя «Бягучыя гарады» стартавала ў Беларусі 23 ліпеня. У кожнай вобласьці дабрачынны маратон цягнуўся 7 дзён. Паводле задумы акцыі, жыхарам розных рэгіёнаў неабходна прабегчы як мага больш «кілямэтраў дабра», каб дапамагчы мясцовым бенэфіцыярам – дзіцячым абласным цэнтрам мэдыцынскай рэабілітацыі.

Агульны фонд падтрымкі складзе 165 тысяч рублёў. Кожная з дзіцячых мэдыцынскіх устаноў атрымае ад 15 да 40 тысяч рублёў, у залежнасьці ад актыўнасьці бегуноў. Вынікі акцыі абвесьцяць 4 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

паводле telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт