Logo Polskiego Radia
Print

Расея выказвае чарговыя прэтэнзіі да якасьці беларускіх харчоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 12:56
Пастаўкі з прадпрыемства «Малочны гасьцінец» часова прыпыненыя ў сувязі з паўторным выяўленьнем нітратаў у пітным малацэ.
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад 31 жніўня Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі зь менскага прадпрыемства «Малочны гасьцінец». Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх вытворцаў пастаўлена на ўзмоцнены лябараторны кантроль.

Як адзначаецца на сайце расейскай Фэдэральнай службы па фітасанітарным і вэтэрынарным наглядзе, гэта зьвязана з парушэньнямі вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Расейскай Фэдэрацыі.

Паведамляецца, што рэжым узмоцненага кантролю уведзены ў дачыненьні да вырабаў наступных прадпрыемстваў: «Белавескія дэлікатэсы» (выяўленыя лекавых рэчываў какцыдыястатыкі, ў каўбасных вырабах), «Квінфуд» (неадпаведнасьць гісталягічнага складу інфармацыі, заяўленай на маркіроўцы кансэрваў), Слуцкі мясакамбінат (выяўленьне ДНК сьвіньні ў паўфабрыкаце зь ялавічыны), Прыватнае прадпрыемства «15 Авеню» (выяўленыя бактэрыі групы лістэрый у салёнай рыбе), Філія «Кааппрамгандаль» Пастаўскага райпа (выяўленыя бактэрыі групы лістэрэй у ялавічыне).

Пастаўкі з прадпрыемства «Малочны гасьцінец» часова прыпыненыя ў сувязі з паўторным выяўленьнем нітратаў у пітным малацэ.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт