АМАП уламіўся ў кватэру да берасьцейскага блогера Пятрухіна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.08.2018 10:13
Першыя хвіліны ўзламаньня запісаліся на відэа і пайшлі ў інтэрнэт.
Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаўфота: С. Пятрухін/Фэйсбук
АМАП уламіўся ў кватэру да берасьцейскага блогера Пятрухіна зь ператрусам
Супраць берасьцейскага блогера праекту «Народны рэпартэр» Сяргея Пятрухіна заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта.
Раніцай 30 жніўня блогер Сяргей Пятрухін запусьціў інтэрнэт-відэатрансьляцыю, на якой было чутно, што нехта ломіцца да яго ў дзьверы.
Пятрухін пасьпеў сказаць, што да яго ломяцца міліцыянты, як літаральна праз некалькі сэкунд да яго на кухню забег чалавек у адзеньні, падобным да формы АМАП, які ўдарыў па руцэ з мабільным тэлефонам і закрычаў, каб Пятрухін лёг тварам уніз. Блогеру загадалі закласьці рукі за сьпіну.
Потым стала чутно, як Пятрухіну зачытваюць санкцыю пракурора на ператрус. У Пятрухіна адабралі тэлефон і трансьляцыя перарвалася.
Праваабаронцы высьвятляюць акалічнасьці здарэньня.
На блогера «Народнага рэпартэру» Пятрухіна была заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта. Не аднойчы ў ягонай кватэры ўжо ладзіўся ператрус.
svaboda.org/яс