Logo Polskiego Radia
Print

Мінздароўя патлумачыла прычыну сьмерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2018 16:07
Мінздароўя: Вакцына была закупленая „з мэтай папярэджаньня надзвычайнай сытуацыі.

Photo: whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінздароўя патлумачыла прычыну сьмерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне
Мінздароўя: Вакцына была закупленая „з мэтай папярэджаньня надзвычайнай сытуацыі.
Праз два дні пасьля публікацыяў аб тым, што вакцына для немаўлят карэйскай вытворчасьці „Эўпэнта”, пасьля вакцынацыі якой памерла дзіця ў Ганцавіцкім раёне не зарэгістраваная ў Беларусі, Міністэрства аховы здароўя паклікала журналістаў, каб выказаць сваю пазыцыю.
Прадстаўнікі ведамства патлумачылі, што вакцына была закупленая „з мэтай папярэджаньня надзвычайнай сытуацыі і ўспышак інфэкцыйных захворваньняў”.
Начальніца аддзелу мэдычнай дапамогі маці й дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая заявіла, што камісія прыйшла да высновы, што прычынаю сьмерці дзіцяці з Ганцавіцкага раёну была анафіляксія (алергічная рэакцыя).
„Працэс імгненны, — тлумачыла Лёгкая. — Летальны вынік быў непазьбежны”. Міністэрства аховы здароўя выказвае спачуваньні бацькам, дадала яна.
Па выніках расьсьледаваньня прэтэнзіяў да вакцыны не было, яна ўведзена правільна, парушэньняў тэмпэратурнага рэжыму пры захаваньні і перавозцы не было, заявіла чыноўніца.
Поствакцынальныя ўскладненьні, кажа Лёгкая, узьнікаюць даволі рэдка: ад 1 выпадку на 50 тысячаў да аднаго на мільён. Дый ніводная вакцына не бывае цалкам бясьпечнай. Кожны выпадак ускладненьня сур’ёзна аналізуецца, кантроль у дзяржаве строгі, сьцьвярджае чыноўніца.
Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя адзначаюць патрэбу прышчэпак, у тым ліку таму, што фіксуюцца выпадкі гемафільных інфэкцыяў, калі дзіця не было прышчэпленае.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт