Беларусаў будуць штрафаваць за язду на матацыкле на адным коле
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2018 17:21
                    
                    Зьмены ў законы ўнесеныя 17 ліпеня 2018 году, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. 
                
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Photorama/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Беларусаў будуць штрафаваць за язду на матацыкле на адным коле
Зьмены ў законы ўнесеныя 17 ліпеня 2018 году, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. 
У Беларусі з 29 жніўня ўводзіцца адказнасьць за язду на матацыкле й мапэдзе без рук або на адным коле, паведамляе МУС. Гэтыя зьмены ў законы ўнесеныя 17 ліпеня 2018 году. 
Цяпер артыкул 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях дапоўнілася часткай 9-1:
„Кіраваньне матацыклам, мапэдам на адным коле, а таксама рух, пры якім асоба, што кіруе такім транспартным сродкам, не трымаецца за руль або не трымае ногі на пэдалях (падножцы) — цягнуць накладаньне штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленьнем права кіраваньня транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасьці месяцаў або без пазбаўленьня”.
euroradio.fm/аз