Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь зьніжае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2018 14:01
Папярэдні раз стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты зьмяняліся 1 жніўня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь зьніжае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты
Папярэдні раз стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты зьмяняліся 1 жніўня.
Беларусь з 1 верасьня зьніжае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 620 ад 28 жніўня 2018 году.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зьніжана да $130 за 1 тону( са $135,4). Пошліна на прамагонны бэнзін зьнізіцца да $71,5 за 1 тону (з $74,4), на таварныя бэнзіны - да $39 за 1 тону (з $40,6).
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39 за 1 тону (была $40,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызэльнага паліва, бэнзолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, зьмяняліся 1 жніўня. Тады яны былі таксама зьніжаны.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт