Logo Polskiego Radia
Print

За мяжой беднасьці знаходзіцца больш за паўмільёна беларусаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.08.2018 08:55
Вышэй за ўсё ўзровень малазабясьпечанасьці сярод семʼяў Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

За мяжой беднасьці знаходзіцца больш за паўмільёна беларусаў
У Беларусі за мяжой беднасьці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва. Гэта вынікае з дадзеных Белстата па выбарачнаму абсьледаваньню хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых людзей былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, які з 1 жніўня павялічыўся амаль да 214 рублёў.
Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозьніваць ад сярэдніх заробкаў.
На канец чэрвеня насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 478,2 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасьці знаходзілася крыху больш за 540 тысяч чалавек.
Вышэй за ўсё ўзровень малазабясьпечанасьці сярод семʼяў Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей – 5,6% і 5,5% адпаведна. Ніжэй за ўсё гэты паказчык у Менску – 1,1%.
На праблему малазабясьпечаных раней зьвярталі ўвагу прафсаюзы. Па дадзеных фэдэрацыі прафсаюзаў, у Беларусі ў некаторых раёнах сярэдняя зарплата не дазваляе насельніцтву зьдзейсьніць куплі і аплаціць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту. У іх ліку – Шаркаўшчынскі, Міёрскі і Браслаўскі раёны.
паводле finance.tut.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт