Беларусь наведае парлямэнцкая дэлегацыя Фінляндыі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        28.08.2018 15:22
                    
                    Пройдзе пасяджэньне рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парлямэнтам Фінляндыі.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Беларусь наведае парлямэнцкая дэлегацыя Фінляндыі
Фінскія парлямэнтары будуць у Беларусі з 29 жніўня па 1 верасьня, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня парлямэнцкай групы дружбы з Беларусьсю, член фракцыі Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Віле Рудман. Адбудзецца сустрэча дэлегацыі са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам. Акрамя таго, пройдзе пасяджэньне рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парлямэнтам Фінляндыі.
Праграмай візыту таксама прадугледжаныя сустрэчы парлямэнцкай дэлегацыі з кіраўніцтвам МЗС, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама Парку высокіх тэхналёгій.
belapan.by/эж