Logo Polskiego Radia
Print

У калёніі «Воўчыя Норы» дзейнічала падпольнае казыно

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.08.2018 11:21
Паводле зьвестак праваабаронцаў, сумы пройгрышаў вагаліся ад 3000 да 10 000 даляраў.
www.pixabay.com/CC0

У калёніі «Воўчыя Норы» дзейнічала падпольнае казыно
У папраўчай калёніі №22 у Івацэвіцкім раёне, працяглы час дзейнічала падпольнае казыно. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з «Нью Платформ інавэйшн».
Казыно было арганізаванае асуджанымі, якія адбываюць пакараньне ў калёніі. Там дзейнічалі таталізатар на спартыўныя мерапрыемствы, якія трансьлююцца па тэлебачаньні й праходзяць у самой калёніі (футбол, бодыбілдынг і г.д.), покер на касьцях і картачныя гульні. Асноўны даход арганізатарам прыносілі покер і карты. Паводле зьвестак праваабаронцаў, сумы пройгрышаў вагаліся ад 3000 да 10 000 даляраў.
Гора-гульцы, якія не мелі магчымасьці заплаціць такія сумы, сталі зьвяртацца да сваякоў і сяброў, а тыя ў сваю чаргу – задаваць нязручныя пытаньні адміністрацыі калёніі.
Грошы за пройгрыш прапаноўвалася пераводзіць на спэцыяльныя рахункі. Тыя, хто з той ці іншай прычыны не мог выплаціць запазычанасьць, адчуваў пагрозы і ўціск з боку «ўладальнікаў». Іх пагражалі пастаянна зьбіваць і прысвоіць «нізкі статус». Адміністрацыя калёніі, як заяўляюць праваабаронцы, ставілася да гэтага абыякава.
Паведамляецца, што цяпер частка арганізатараў падпольнага казыно знаходзіцца ў СІЗА. У калёніі №22 адміністрацыя праводзіць праверку.
euroradio.fm/platformabelarus.com/эж


У папраўчай калёніі №22 у Івацэвіцкім раёне, працяглы час дзейнічала падпольнае казыно. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з «Нью Платформ інавэйшн».
Казыно было арганізаванае асуджанымі, якія адбываюць пакараньне ў калёніі.

Там дзейнічалі таталізатар на спартыўныя мерапрыемствы, якія трансьлююцца па тэлебачаньні й праходзяць у самой калёніі (футбол, бодыбілдынг і г.д.), покер на касьцях і картачныя гульні. Асноўны даход арганізатарам прыносілі покер і карты. Паводле зьвестак праваабаронцаў, сумы пройгрышаў вагаліся ад 3000 да 10 000 даляраў.

Гора-гульцы, якія не мелі магчымасьці заплаціць такія сумы, сталі зьвяртацца да сваякоў і сяброў, а тыя ў сваю чаргу – задаваць нязручныя пытаньні адміністрацыі калёніі.

Грошы за пройгрыш прапаноўвалася пераводзіць на спэцыяльныя рахункі. Тыя, хто з той ці іншай прычыны не мог выплаціць запазычанасьць, адчуваў пагрозы і ўціск з боку «ўладальнікаў». Іх пагражалі пастаянна зьбіваць і прысвоіць «нізкі статус». Адміністрацыя калёніі, як заяўляюць праваабаронцы, ставілася да гэтага абыякава.
Паведамляецца, што цяпер частка арганізатараў падпольнага казыно знаходзіцца ў СІЗА. У калёніі №22 адміністрацыя праводзіць праверку.

euroradio.fm/platformabelarus.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт