Плянуецца выданьне кітайска-беларускага слоўніка
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
25.08.2018 12:00
Беларускія выдаўцы заключаюць кантракты на Пэкінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Беларускія кнігавыдаўцы наладзілі ўзаемавыгадныя кантакты з калегамі і спэцыялістамі выдавецка-паліграфічнай сфэры на Пэкінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы, якая праходзіць у сталіцы Кітая з 22 да 27 жніўня.
Кітайцы зацікавіліся магчымасьцю выданьня беларускіх народных казак на кітайскай мове.Паступіў запыт на падрыхтоўку і выданьне навучальных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў Пэкінскага ўнівэрсытэта.
Разглядалася пытаньне аб падрыхтоўцы з выдавецтвам "Беларуская энцыкляпэдыя" беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўніка, а таксама кітайскіх размоўнікаў. Дырэктар "Беларускай энцыкляпэдыі" Ўладзімір Андрыевіч і дырэктар Цэнтра моўнага абслугоўваньня краін, што ўваходзяць у праект "Адзін пояс, адзін шлях", Пэн Данлін дамовіліся аб плянах падрыхтоўкі і выданьня на кітайскай мове кніг па гісторыі Беларусі, яе культуры і традыцыях.
Дырэктару выдавецтва "Народная асьвета" Вікторыі Калістратавай партнэры з КНР прапанавалі разгледзець кантрольныя экзэмпляры навучальных дапаможнікаў на кітайскай мове для дзяцей дашкольнага ўзросту і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў з магчымасьцю бязвыплатнай перадачы аўтарскіх правоў на іх і выданьне гэтых дапаможнікаў у Беларусі.
Belta.by/вк