Бізнэсмэны паабяцалі даць 2000 эўра на прэмію Гедройца
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.08.2018 14:24
Афіцыйна абвешчана, што пакуль прэмія складае 5000 эўра.
Аўтарам і/або ўласнікам правоў на лагатып зяўляюцца арганізатары Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=213005
IT-бізнэсмэн Віктар Пракапеня паабяцаў даць 1000 эўра на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца, якая штогод уручаецца ў Менску. Што праўда, прадпрымальнік паставіў умову, што арганізатары знойдуць яшчэ 4000 эўра з іншых крыніц. Пра гэта Еўрарадыё стала вядома ў кулюарах прэс-канфэрэнцыі, на якой быў абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца.
Такім чынам, каб атрымаць грошы ад Пракапені, арганізатарам прэміі давядзецца павялічыць прызавы фонд удвая. Адзін крок да гэтага ўжо зроблены: заснавальнік TUT.by Юрый Зісер ахвяраваў 1000 эўра без усялякіх умоў.
Лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца абвешчаны ў Менску 23 жніўня. Сябрам журы давялося прачытаць 7388 старонак. Гэта каля 105 старонак кожны дзень з моманту аб'яўлення ўсіх прэтэндэнтаў і да абвяшчэньня доўгага сьпісу.
Змаганьне за прэмію (афіцыйна абвешчана, што пакуль што яна складае 5000 эўра) працягваюць 12 кніг з 32, пададзеных на конкурс:
1. Уладзімір Арлоў. «Танцы над горадам».
2. Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы».
3. Валер Гапееў. «Мая мілая ведзьма».
4. Адам Глобус. «Сямʼя».
5. Міхась Зізюк. «Планктон».
6. Зараслава Камінская. «Русалкі клічуць».
7. Ганна Кандрацюк. «Па Прыпяці па Нобель».
8. Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла».
9. Ганна Севярынец. «Дзень Святога Патрыка».
10. Павел Севярынец. «Беларусалім».
11. Анка Упала. «На заснежаны востраў».
12. Ксенія Шталенкова. «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах».
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 сьнежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы.
euroradio.fm/яс