Магілёўскі сьмяротнік спыніў галадоўку
Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэньня права на перапіску ў СІЗА №1 г. Менска.
Прысуджаны да сьмяротнага пакараньня жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэньня права на перапіску ў СІЗА №1 г. Менска.
Пра гэта распавяла яго маці Людміла Гершанкова, якая атрымала ад сына ліст.
Ігар Гершанкоў абвясьціў галадоўку 27 чэрвеня. Прычынай стала тое, што яго лісты й скаргі з СІЗА №1 не прапускалі. Ён і яго маці расцанілі гэта як спробу ціску на вязьня. Сам Гершанкоў таксама не атрымліваў лісты – у тым ліку адказ з Генэральнай пракуратуры, якога яму давялося чакаць два месяцы. Па словах маці, калі карэспандэнцыя стала паступаць, ён вырашыў, што дамогся сваёй мэты, і спыніў галадоўку.
Магілёўца Ігара Гершанкова й яго змоўшчыка Сямёна Беражнога прысудзілі да сьмяротнага пакараньня па справе так званых „чорных рыэлтараў” у ліпені 2017 году. Яшчэ двое фігурантаў – Тацьцяна Гершанкова й Барыс Калесьнікаў – атрымалі 24 і 22 гады зьняволеньня адпаведна.
Па вэрсіі сьледзтва, з 2009 па 2015 год „чорныя рыэлтары” забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасьцю. Было даказана дачыненьне ўсёй групоўкі да забойства шасьці чалавек. Яшчэ тры чалавекі пазьбеглі сьмерці, паколькі фігурантаў справы зьмясьцілі пад варту.
Злачыннай групе залічылі зьдзяйсьненьне й падрыхтоўку да зьдзяйсьненьня забойстваў, выкраданьне й падрыхтоўку да выкраданьня чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзеж або зьнішчэньне дакумэнтаў і незаконны абарот наркотыкаў або псыхатропаў.
mspring.online /spring96.org/аз
Прысуджаны да сьмяротнага пакараньня жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэньня права на перапіску ў СІЗА №1 г. Менска. Пра гэта распавяла яго маці Людміла Гершанкова, якая атрымала ад сына ліст.