Logo Polskiego Radia
Print

Кантактная група пачала складаць сьпіс украінцаў затрыманых у ДНР і ЛНР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2018 14:16
У Менску праходзіць двухдзённы раунд перамоў па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кантактная група пачала складаць сьпіс украінцаў затрыманых у ДНР і ЛНР
У Менску праходзіць двухдзённы раунд перамоў па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны пачала працу па складаньні сьпісаў затрыманых украінцаў на тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, паведаміла ў „Фэйсбуку” віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады, прадстаўнік Украіны ў падгрупе па гуманітарных пытаньнях Ірына Герашчанка.
Паводле яе слоў, расейскі выступае супраць ініцыятывы аб асобнай сустрэчы ў Менску для абмеркаваньня магчымасьці перадачы 36 расейцаў у абмен на грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў РФ.
„Відавочна, што Расея не шануе сваіх грамадзян. Прадстаўнікі РФ і АБСЭ былі афіцыйна праінфармаваныя аб звароце да прэзыдэнта Пуціна 22 расейскіх грамадзян, асуджаных за тэрарыстычныя акты, шпіянаж, падрыўныя дзеяньні ў шэрагах бандфарміраваньняў, з просьбай абмяняць іх на зьняволеных у Расеі ўкраінцаў. Украінскі бок, наадварот, гатовы абмяняць іх як мага хутчэй”, - адзначыла Герашчанка.
Прадстаўнік Украіны паведаміла, што ў пачатку верасьня заплянаваны візыт каардынатара падгрупы па гуманітарных пытаньнях Тоні Фрыша на тэрыторыю ДНР і ЛНР. „Мы яшчэ раз нагадалі, што ўкраінскія заложнікі пазбаўленыя тэлефоннай сувязі, перапіскі й права на атрыманьне пасылак. Мы настойваем на тым, каб спадар Фрыш быў дапушчаны да таго, каб убачыць усіх тых украінскіх вайскоўцаў, якія былі незаконна затрыманыя бандыцкімі падразьдзяленьнямі на працягу некалькіх гадоў”, - падкрэсьліла віцэ-спікер.
У Менску 21 жніўня пасьля амаль месячнага перапынку пачаўся двухдзённы раунд перамоў па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Праходзяць сустрэчы трох з чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні ўкраінскага канфлікту: па палітычных, па гуманітарных і па пытаньнях бясьпекі. Падгрупа па эканоміцы не зьбіралася. Перамовы ў „Прэзідэнт-гатэлі” традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме. 22 жніўня сустрэчы падгруп працягваюцца, у другой палове дня чакаецца пасяджэньне самой кантактнай групы.
belapan.by/аз

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны пачала працу па складаньні сьпісаў затрыманых украінцаў на тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, паведаміла ў „Фэйсбуку” віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады, прадстаўнік Украіны ў падгрупе па гуманітарных пытаньнях Ірына Герашчанка.

Паводле яе слоў, расейскі бoк выступае супраць ініцыятывы аб асобнай сустрэчы ў Менску для абмеркаваньня магчымасьці перадачы 36 расейцаў у абмен на грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў РФ.

„Відавочна, што Расея не шануе сваіх грамадзян. Прадстаўнікі РФ і АБСЭ былі афіцыйна праінфармаваныя аб звароце да прэзыдэнта Пуціна 22 расейскіх грамадзян, асуджаных за тэрарыстычныя акты, шпіянаж, падрыўныя дзеяньні ў шэрагах бандфарміраваньняў, з просьбай абмяняць іх на зьняволеных у Расеі ўкраінцаў. Украінскі бок, наадварот, гатовы абмяняць іх як мага хутчэй”, - адзначыла Герашчанка.

Прадстаўнік Украіны паведаміла, што ў пачатку верасьня заплянаваны візыт каардынатара падгрупы па гуманітарных пытаньнях Тоні Фрыша на тэрыторыю ДНР і ЛНР. „Мы яшчэ раз нагадалі, што ўкраінскія заложнікі пазбаўленыя тэлефоннай сувязі, перапіскі й права на атрыманьне пасылак. Мы настойваем на тым, каб спадар Фрыш быў дапушчаны да таго, каб убачыць усіх тых украінскіх вайскоўцаў, якія былі незаконна затрыманыя бандыцкімі падразьдзяленьнямі на працягу некалькіх гадоў”, - падкрэсьліла віцэ-спікер.

У Менску 21 жніўня пасьля амаль месячнага перапынку пачаўся двухдзённы раунд перамоў па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Праходзяць сустрэчы трох з чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні ўкраінскага канфлікту: па палітычных, па гуманітарных і па пытаньнях бясьпекі.

Падгрупа па эканоміцы не зьбіралася. Перамовы ў „Прэзідэнт-гатэлі” традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме. 22 жніўня сустрэчы падгруп працягваюцца, у другой палове дня чакаецца пасяджэньне самой кантактнай групы.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт