Logo Polskiego Radia
Print

Усіх ігракоў у анлайн-казыно будуць рэгістраваць

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 11:00
Анлайн-казыно ў Беларусі будуць абавязаны праводзіць ідэнтыфікацыю сваіх кліентаў.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Анлайн-казыно ў Беларусі будуць абавязаны праводзіць ідэнтыфікацыю сваіх кліентаў, паведаміў намесьнік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, камэнціруючы новаўвядзеньні ўказа № 305 "Аб удасканаленьні прававога рэгуляваньня ігральнага бізнэсу".

"Гэта ня значыць, што любы карыстальнік зойдзе і бескантрольна пачне гуляць. Перш за ўсё асоба павінна быць ідэнтыфікавана, як і ў іншых ігральных установах", — адзначыў Уладзімір Муквіч.

Ідэнтыфікацыя фізычнай асобы будзе адбывацца падчас яе рэгістрацыі ў якасьці ўдзельніка азартнай гульні з дапамогай працэдуры web-ID —праз відэасувязь у інтэрнэце. У працэсе такой ідэнтыфікацыі трэба трымаць дакумэнт, які засьведчвае асобу, перад вэб-камэрай для пацьвярджэньня дакладнасьці прадстаўленых зьвестак і параўнаньня твару з фатаграфіяй у дакумэнце.

Ідэнтыфікацыю іграка таксама можна правесьці з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.

Паводле новых правіл, наведваць ігральныя ўстановы, у тым ліку анлайн-казыно, можна будзе з 21 года. Асноўныя нормы ўказа № 305 уступяць у сілу з 1 красавіка 2019 года.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт