У Лідзе ўлады зьнішчаюць будаўнічы рынак
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.08.2018 13:51
Улады змушаюць прадпрымальнікаў плаціць арэндную плату за маёмасьць, якая належыць ім самым.
Рынак у Лідзеscreen http://belsat.eu/
У Лідзе Райспажыўтаварыства прымушае гандляроў сплочваць вялікую арэндную плату за маёмасьць, якая належыць самым прадпрымальнікам. Сябры Савету прадпрымальнікаў рознымі шляхамі спрабуюць дабівацца зьніжэньня платы, у адказ Райспажыўтаварыства выкарыстоўвае каральныя мэтады.
Ралеты і павільёны на Лідзкім рынку прадпрымальнікі набывалі і ўсталёўвалі за свой кошт. Аднак Лідзкі філіял Райспажыўтаварыства ўлучыў у прадмет дамовы арэнды плату і за карыстаньне ралетамі. На сёньня за 15 кв. м гандлёвай плошчы выходзіць 130 рублёў за месяц, з іх 45 рублёў – за арэнду ўласных ралетаў. Частка прадпрымальнікаў не пагадзілася на такія ўмовы і працягвала сплочваць арэнду паводле стаўкі, разьлічанай за гандлёвае месца без ралетаў і павільёну.
Прадпрымальнікі скардзяцца, што тым, хто адстойвае правы, не даюць працаваць і выціскаюць з рынку. Адміністрацыя павесіла абвесткі, што выбраны Савет прадпрымальнікаў нелегітымны, ды прапануе зладзіць сход, каб перавыбраць сябраў савету.
Прадпрымальнікі зьяжджаюць адсюль, і таму на лідзкім будаўнічым рынку шмат пустых месцаў. А чым менш гандляроў, тым менш сюды прыяжджае пакупнікоў, тым яшчэ менш прыбыткаў.
belsat.eu/яс