Розьніца між сярэднім і мэдыянным заробкамі — 100 эўра
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
21.08.2018 12:00
Мэдыянны заробак у траўні ў Беларусі склаў 709,3 рубля, а сярэдні — 943,9.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у траўні 2018 года мэдыянны заробак у Беларусі склаў 709,3 рубля. У тым жа месяцы сярэдні заробак склаў 943,9 рубля.
Найвышэйшыя заробкі — у IT-сфэры, найніжэйшыя — у творчых людзей і працаўнікоў спартыўнай галіны.
Сярэдні заробак — гэта сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць тых, хто атрымаў заробак (да выліку падаткаў і збораў).
Мэдыянны заробак — гэта такі, які атрымаў умоўны чалавек, які апынуўся ў сярэдзіне сьпісу ўсіх грамадзян.
«Па пяцьсот» даляраў, якія Аляксандар Лукашэнка абяцае ўжо больш за 10 гадоў, гэта менавіта сярэдні, а не мэдыянны заробак.
Svaboda.org/вк