Тысячы жыхароў Оршы выйшлі на экстранны суботнік
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.08.2018 06:50
                    
                                 
                
                
                    Мясцовыя ўлады ўзяліся аўральнымі тэмпамі наводзіць парадак у горадзе. 
                
                
                    
                        
Foto: Белта/belta.by
                     
                
                
                
               
                
                         Маштабны суботнік па навядзеньні парадку прайшоў у суботу ў Аршанскім раёне.
На добраўпарадкаваньне рэгіёну выйшлі супрацоўнікі 300 прамысловых прадпрыемстваў, сяльгасарганізацый, жыльлёва-камунальнай сфэры, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры. Па кожнай арганізацыі складзены пералік і графік работ. Асаблівы націск зроблены на тых прадпрыемствах, дзе пабываў Аляксандр Лукашэнка і застаўся незадаволены іх станам
У адным з двароў горада кіраўніцтва раёна разам з работнікамі райвыканкама ўсталявалі арэлі, дзіцячую горку і пясочніцы, набытыя двума мясцовымі прадпрыемствамі.
Новы кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Ісачэнка падкрэсьліў, што суботнік і навядзеньне парадку ў бліжэйшыя дні стануць лякмусавай паперай якасьці працы улады.
Гэта толькі пачатак, першы штуршок. Далей не адзін дзень улады будуць праводзіць у рэгіёне маштабныя работы па добраўпарадкаваньні, заявіў чыноўнік.
Паводле Белта/Наша Ніва/ юл