Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзяніну Ізраіля пагражае ў Беларусі сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2018 11:28
Нямецкая паліцыя арыштавала Алана Левіта па ордэры Інтэрполу, выпісаным па патрабаваньні Беларусі.
Frankfurt AirportFrankfurt Airportcitylovesyou_ffm/flickr.com

Грамадзяніну Ізраіля інкрымінуюць забойства, зьдзейсьненае ў ходзе ўзброенага рабаваньня кватэры ў Менску 25 гадоў таму. Ізраільскія мэдыі падаюць, што здарэньне адбылося праз два гады пасьля рэпатрыяцыі Левіта ў Ізраіль.

Алан Левіт эміграваў у Ізраіль у 1991 годзе, піша «Беларусь і сьвет». Дзесяць гадоў таму беларускія сьледчыя правялі допыт Левіта адносна жорсткага забойства, якое адбылося ў Менску ў 1993-м. Левіт адмаўляў, што мае дачыненьне да злачынства.

Сьледчыя падазравалі, што Левіт прыехаў у Беларусь зь яшчэ адным чалавекам, разам яны ўварваліся ў дом, абрабавалі гаспадара й забілі яго.

У ордэры Інтэрпола, які быў выпісаны па запыце Беларусі два гады таму, гаворыцца, што забойства адбылося 16 сакавіка 1993 года. Злачынцы нанесьлі ахвяры 16 колатых ранаў у твар і шыю.

Падазраванага затрымалі ў аэрапорце Франкфурту, калі ён прыляцеў на адпачынак.

Грыгорый Курзынер, адвакат Левіта, настойвае на невінаватасьці свайго кліента, і просіць ізраільскае Міністэрства замежных справаў умяшацца ў сытуацыю. Паводле юрыста, у выпадку экстрадыцыі ў Беларусь ізраільцяніну пагражае сьмяротнае пакараньне.

Ізраіль традыцыйна прытрымліваецца палітыкі нявыдачы падазраваных у краіны, дзе існуе сьмяротнае пакараньне. Беларусь – адзіная краіна Эўропы, якая яго захавала.

http://www.belmir.by/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт