Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз выдзяляе мільён эўра для Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 10:59
Грошы пойдуць на мадэрнізацыю памежных пунктаў пропуску «Брузгі» й «Бераставіца».
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Эўразьвяз ды Гарадзенская рэгіянальная мытня падпісалі адпаведны грантавы кантракт па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Праект будзе рэалізоўвацца сумесна з Падляскім ваяводзтвам Польшчы па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.

Уклад Эўрапейскага Зьвязу па праекце складзе каля мільёна эўра. Асноўны акцэнт у праекце будзе зроблены на поўнай мадэрнізацыі лякальных вылічальных сетак у аўтадарожных пунктах пропуску «Брузгі» й «Бераставіца», уключаючы замену ўсяго сэрвіснага абсталяваньня й аргтэхнікі.

Чакаецца, што гэта паспрыяе ўмацаваньню бясьпекі на беларуска-польскай граніцы, скарачэньню часу правядзеньня мытнага кантролю, паляпшэньню эфэктыўнасьці мытных працэдур, паведаміла кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітата.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт