Даляр расьце ў цане
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.08.2018 19:30
Эўра, беларускі і расейскі рублі страчваюць пазыцыі на карысьць даляра.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Курс даляра ў Беларусі абнавіў гадавы максымум. Амэрыканская валюта падаражала на 1,5 капейкі. Цяпер за яе даюць 2,0707 рубля. Гэта максымальная цана за ўвесь 2018 год. Такія вынікі таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы.
Тым часам расейскі рубель страціў 1,09%. Усьлед за падзеньнем расейскага рубля зьнізіўся і курс беларускай валюты. Гэта зьвязана з амэрыканскімі санкцыямі супраць Расеі.
А вось эўра ў Беларусі вырасла — да 2,3554 рубля.
Тым часам курс эўра адносна даляра ЗША ўпаў да самага нізкага ўзроўню за апошні год. Прычынай сталі перасьцярогі, што моцнае аслабленьне турэцкай ліры нэгатыўна паўплывае на буйныя эўрапейскія банкі. У пятніцу ўвечары курс турэцкай ліры ўстанавіў новы антырэкорд — мінус 20% да даляра. Гэта было самае моцнае падзеньне курсу ліры на працягу аднаго дня з 2001 года. Гэта адбылося пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША паабяцаў павялічыць пошліны на турэцкія сталь і алюміній.
Падзеньне курсу эўра склала 0,6%, у пятніцу раніцай за яго давалі крыху больш за 1,14 даляра ЗША.
Svaboda.org/вк