У Гальшанах аднавілі вежу замка
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.08.2018 19:00
Вежа замка Сапегаў у Гальшанах амаль цалкам атынкавана, будуецца купал.
Паўночная вежа гальшанскага палаца СапегаўФота: Racyja.com
У вёсцы Гальшаны працягваюцца работы па кансэрвацыі паўночнай вежы былога палаца Сапег. Вежа ўжо амаль цалкам атынкавана і будуецца купал.
На кансэрвацыю і частковую рэстаўрацыю фрагмэнтаў сьцен выдзелена 608 тысяч 155 рублёў.
Рэстаўрацыя павінна скончыцца ў кастрычніку.
Racyja.com/вк