Новыя падручнікі напоўняць беларускім зьместам
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.08.2018 18:30
У падручніках зьявіцца інфармацыя аб выдатных мясьцінах Беларусі, аб яе спартыўных і эканамічных дасягненьнях.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Колькасьць заданьняў і практыкаваньняў зь беларускім кантэкстам у абноўленых падручніках для сярэдняй школы павялічыцца. Аб гэтым паведаміла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Валянціна Гінчук.
У сувязі з укараненнем у 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі новай праграмы для 4-й і 8-й кляс, падрыхтаваны 44 падручнікі. У іх тэкстах выкарыстоўваецца інфармацыя аб выдатных мясьцінах Беларусі, аб яе спартыўных і эканамічных дасягненьнях.
У 2018/2019 навучальным годзе таксама зьявяцца новыя вучэбныя дапаможнікі па замежных мовах для 3-й, 6-й, 9-й і 10-й кляс, новыя падручнікі па матэматыцы, інфарматыцы і працоўным навучаньні для 6-й клясы.
Пры распрацоўцы вучэбных дапаможнікаў выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналёгіі. Усе электронныя вэрсіі падручнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе, разьмешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале і даступны для бясплатнага скачваньня, а іх PDF-вэрсіі дапоўнены гіпэрспасылкамі, якія дазваляюць пераходзіць на іншыя кампанэнты вучэбна-мэтадычных комплексаў.
Belta.by/вк