Улады склалі сьпісы льготнікаў па аплаце камуналкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.08.2018 17:11
                    
                                 
                
                
                    Некаторыя катэгорыі будуць вызваленыя ад аплаты камунальных паслуг па 100% тарыфе.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначыла прыкладны пералік сытуацый, пры якіх беспрацоўных, якія падпадаюць пад дзеяньне дэкрэта №1, могуць поўнасьцю або часткова вызваліць ад аплаты камунальных паслуг па 100% тарыфе.
Ідзецца пра чатыры сытуацыі. Першая – па стане здароўя. Напрыклад, наяўнасьць у чалавека захворваньня, якое зьяўляецца паказаньнем да ўстанаўленьня інваліднасьці, але яна з нейкіх прычын пакуль што не аформлена, працяглае аднаўленьне пасьля траўмы, праходжаньне курса лячэньня і рэабілітацыі ад нарказалежнасьці.
Другая – неабходнасьць догляду дзяцей, старэйшых за сем гадоў. Напрыклад, школьнік стаіць на дыспансэрным уліку з хранічным захворваньнем, навучаецца дома пасьля хваробы.
Трэцяя сытуацыя – неабходнасьць пастаяннага ці часовага догляду за дарослымі непрацаздольнымі грамадзянамі. Чацьвёртая – адсутнасьць магчымасьці працаўладкаваньня. Тут могуць быць такія абʼектыўныя прычыны, як значная аддаленасьць месца жыхарства ад органаў тэрытарыяльнай службы занятасьці, нерэгулярная транспартная сувязь, адсутнасьць вакансій па спэцыяльнасьці.
Паводле Наша Ніва\юл