У «справе БелТА» няма складу злачынства
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        10.08.2018 16:12
                    
                                 
                
                
                    Заявіў адвакат Сяргей Зікрацкі ў інтэрвію беларускім СМІ.
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Сьледчы камітэт Беларусь заявіў, што вядзе сьледзтва супраць журналістаў за несанкцыянаваны доступ да кампутэрнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды, згодна з крымінальным артыкулам 349.
У сваю чаргу адвакат журналістаў заявіў, што ў «справе БелТА» у сьледчых няма падстаў для прыцягненьня журналістаў да адказнасьці. Справа ў тым, што калі нехта заходзіць пад чужым паролем, гэта несанкцыянаваны доступ.
Пры гэтым у дадзеным выпадку няма парушэньня сыстэмаў абароны. Сайт БелТА ніхто не ламаў і ніякіх іншых працэдураў зь ім не рабіў. Таму тут няма складу злачынства, прадугледжанага 349-м артыкулам, заявіў адвакат.
Паводле Радыё “Свабода”/юл