Белгідрамет б'е трывогу: Беларусь можа застацца без ураджаю бульбы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.08.2018 10:20
У першую чаргу гэта тычыцца позьнясьпелых гатункаў бульбы.
Photo: pixabay.com/CC0
Белгідрамет б'е трывогу: Беларусь можа застацца без ураджаю бульбы
У сувязі з усталяваньнем гарачага надвор'я аграмэтэаралягічныя ўмовы для фарміраваньня ўраджаю сярэднясьпелых і позьнясьпелых гатункаў бульбы пагоршыліся. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Як адзначаюць сыноптыкі, па апошніх дадзеных назіраньняў сярэдняя тэмпэратура глебы на глыбіні 10 см прыкметна вышэй аптымальных значэньняў.
Паведамляецца, што практычна на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ў бульбы скончылася красаваньне, у раньнясьпелых і сярэднясьпелых гатункаў пераважна ў Гомельскай вобласьці адзначаецца натуральнае завяданьне бацьвіньня.
Па зьвестках шэрагу мэтэастанцый Гомельскай, Менскай і Віцебскай абласьцей пасадкі бульбы пашкоджаны фітафторай.
У бліжэйшы час перавага павышанага тэмпэратурнага рэжыму па-ранейшаму будзе ўскладняць аграмэтэаралягічныя ўмовы для росту клубняў. У першую чаргу гэта тычыцца позьнясьпелых гатункаў бульбы.

ав