СК адпусьціў супрацоўнікаў TUT.BY і некаторых іншых журналістаў
Сьледчы камітэт паведаміў, што «пасьля правядзеньня комплексу неадкладных сьледчых і іншых працэсуальных дзеяньняў па крымінальнай справе сьледзтвам прынята рашэньне аб вызваленьні Ганны Калтыгінай, Галіны Ўласік, Ганны Ермачонак і іншых асоб, якія праходзяць па справе».
Вызвалены таксама журналіст Аляксей Жукаў. Ноччу адпусьцілі міжнароднага аглядальніка БелаПАН Тацьцяну Каравянкову.
Ганна Калтыгіна распавяла, што стаўленьне сьледчых было добразычлівым, чаго нельга сказаць пра канвоі. У ІЧУ на Акрэсьціна таксама ўсё было карэктна, лекі выдавалі па першым патрабаваньні.
Марына Золатава таксама адзначыла карэктнае стаўленьне і падзякавала ўсім за падтрымку. Яна распавяла, што адчувае сябе добра. Золатава адмовілася камэнтаваць прычыны затрыманьня: "Гэта вялікі стрэс для вялікай колькасьці людзей. Не патрэбныя неабдуманыя меркаваньні».
Сьледчы камітэт ўвечары 9 жніўня выпусьціў прэс-рэліз па так званай справе БЕЛТА. Там пазначана, што самі падазраваныя «пацьвярджаюць факты, якія паслужылі падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы па арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар ТАА "Тутбаі Медыя" прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіскі РУП "БЕЛТА". Дадзеныя зівесткі пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў, якія праходзяць па справе».
Варта нагадаць, што ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна знаходзяцца галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст, фрылансер ў Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі.
Уладальнік tut.by Юры Зісер у сацыяльных сетках напісаў, што “раслабляцца і моцна радавацца рана: гэта быў толькі ўступ, наперадзе сьледзтва і суд”. Паводле заканадаўства, галоўнай рэдактарцы tut.by пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
....
Сьледчы камітэт паведаміў, што «пасьля правядзеньня комплексу неадкладных сьледчых і іншых працэсуальных дзеяньняў па крымінальнай справе сьледзтвам прынята рашэньне аб вызваленьні Ганны Калтыгінай, Галіны Ўласік, Ганны Ермачонак і іншых асоб, якія праходзяць па справе».
Вызвалены таксама журналіст Аляксей Жукаў. Ноччу адпусьцілі міжнароднага аглядальніка БелаПАН Тацьцяну Каравянкову.
Ганна Калтыгіна распавяла, што стаўленьне сьледчых было добразычлівым, чаго нельга сказаць пра канвоі. У ІЧУ на Акрэсьціна таксама ўсё было карэктна, лекі выдавалі па першым патрабаваньні.
Марына Золатава таксама адзначыла карэктнае стаўленьне і падзякавала ўсім за падтрымку. Яна распавяла, што адчувае сябе добра. Золатава адмовілася камэнтаваць прычыны затрыманьня: "Гэта вялікі стрэс для вялікай колькасьці людзей. Не патрэбныя неабдуманыя меркаваньні».
Сьледчы камітэт ўвечары 9 жніўня выпусьціў прэс-рэліз па так званай справе БЕЛТА. Там пазначана, што самі падазраваныя «пацьвярджаюць факты, якія паслужылі падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы па арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар ТАА "Тутбаі Медыя" прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіскі РУП "БЕЛТА". Дадзеныя зівесткі пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў, якія праходзяць па справе».
Варта нагадаць, што ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна знаходзяцца галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст, фрылансер ў Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі.
Уладальнік tut.by Юры Зісер у сацыяльных сетках напісаў, што “расcлабляцца і моцна радавацца рана: гэта быў толькі ўступ, наперадзе сьледзтва і суд”. Паводле заканадаўства, галоўнай рэдактарцы tut.by пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
паводле tut.by/ав