Logo Polskiego Radia
Print

Японія ў 2019 годзе адкрые пасольства ў Менску

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.08.2018 20:30
Пра адкрыцьцё пасольства ў Беларусі паведаміў кіраўнік групы «Японія — Беларусь» Палаты прадстаўнікоў парлямэнта Японіі.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Японія ў 2019 годзе адкрые сваё пасольства ў Беларусі. Аб гэтым ішла размова 9 жніўня на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясьніковіча з кіраўніком групы міжпарлямэнцкай дружбы «Японія — Беларусь», старшынёй спэцыяльнага камітэта Палаты прадстаўнікоў парлямэнта Японіі па рэгіянальным аднаўленьні Хірамічы Ватанабэ.

Цяпер інтарэсы Японіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве прадстаўляе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Расеі Таёхіса Кадзукі. У Менску таксама працуе пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. Ён выконвае абавязкі Часовага паверанага.

Як растлумачыў Хірамічы Ватанабэ, у Беларусь у 2019 годзе будзе накіраваны дыплямат у рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт