Беларусам зноў абяцаюць па 500 даляраў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.08.2018 21:00
Мінэканомікі прагназуе сярэдні заробак у 2019 г. — 1025 бел. руб.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Сярэдняя зарплата ў 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні 1025 бел. руб. Гэта прыблізна 500 даляраў. Аб гэтым паведаміў намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Чарвякоў на пасяджэньні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах
Прагназуецца, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы вырастуць на 3,4 працэнта.
У бягучым годзе за першае паўгодзьдзе заробак у сярэднім склаў 910 бел. руб., ацэначна, па годзе ён будзе 938 бел. руб., а ў сьнежні дасягне 1070 бел. руб.
У бюджэтнай сфэры ў першым паўгодзьдзі зараблялі ў сярэднім 710 бел. руб. (ацэнка па годзе — 742), у рэальным сэктары — 998 (ацэнка па годзе — больш за 1 тыс.)
Belta.by/вк