Зорцы «Тутэйшых» Віктару Манаеву — 60
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
07.08.2018 16:10
Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў 7 жніўня адзначае 60-годдзя з дня нараджэньня.
Віктар МанаеўФота: Belta.by
Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву 7 жніўня спаўняецца 60 гадоў.
Ён захапіўся тэатрам яшчэ ў школе. З 1980 года працуе ў цяперашнім Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Стаў вядомым, калі сыграў Лёньку Адуванчыка ў "Радавых" Аляксея Дударава. За выкананьне гэтай ролі Манаеў у 1985 годзе стаў самым маладым ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне драматычнага мастацтва. Высока было ацэнена і выкананьне артыстам ролі Мікіты Зносака ў "Тутэйшых" паводле Янкі Купалы — Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў 1992 годзе.
Цэлая эпоха ў жыцьці артыста зьвязана з рэжысэрам Мікалаем Пінігіным. Вядомы Віктар Манаеў таксама ў кіно і на тэлебачаньні.
Belta.by/вк