Logo Polskiego Radia
Print

Мянчане і гамяльчане ў Львове вывучаюць украінскую мову

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.08.2018 14:30
Слухачы курсаў украінскай мовы зь Беларусі прадоўжылі навучаньне ў летняй школе ў Львове.
ЛьвоўЛьвоўФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Пасольства Ўкраіны ў Беларусі ў верасьні 2017 года арганізавала бясплатныя курсы ўкраінскай мовы ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы. У Гомельскім цэнтры беларускай мовы і культуры ўкраінскую мову пачалі вывучаць зь леташняга кастрычніка. Курсы наведалі каля ста чалавек.

Сёлета 11 найлепшых слухачоў курсаў зь Менска і Гомеля прадоўжылі вывучэньне ўкраінскай мовы ў летняй школе «Крок да Ўкраіны» ў Міжнародным інстытуце адукацыі, культуры і сувязей з дыяспарай у Львове.

Удзельнікамі летняй школы ў Львове сталі таксама прадстаўнікі Аргенціны, Славеніі, Альжыра, Турцыі, ЗША. Дэлегацыі зь Беларусі і Аргенціны былі самыя шматлікія. Слухачы школы атрымалі магчымасьць наведаць тэатры, музэі Львова, адбыліся выязныя экскурсіі.

У наступным годзе львоўская школа чакае чарговых гасьцей зь Беларусі. Курсы ў Менску і Гомелі працягнуцца. Магчыма, таксама пачнуцца лекцыі ўкраінскай мовы ў Берасьці.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт