Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Спроба замаху на Мадуру – варварскі акт тэрарызму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 10:19
«У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Вэнэсуэлай», – запэўніў МЗС.
PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

МЗС: Спроба замаху на Мадуру – варварскі акт тэрарызму
Спроба замаху 4 жніўня на прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуру, у выніку якой атрымалі раненьні сем чалавек, зьяўляецца варварскім і нялюдзкім актам тэрарызму, гаворыцца ў апублікаванай 6 жніўня заяве беларускага МЗС.
«Выкарыстаньне гэтак агідных мэтадаў у палітычнай барацьбе ня будзе ніколі прынятае Беларусьсю. Мы будзем заўсёды нязгодныя з любымі праявамі тэрору і гвалту. Толькі народ Вэнэсуэлы і выключна шляхам мірнага дыялёгу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі мае права вызначаць шляхі вырашэньня складаных сытуацый і спосабы дазволу ўсіх рознагалосьсяў у вэнэсуэльскім грамадзтве», – падкрэсьліваецца ў заяве.
«У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Вэнэсуэлай», – запэўніў МЗС.
Замах адбыўся падчас ваеннага параду. Для нападу выкарыстоўваліся беспілотнікі з выбухоўкай. Мадура не пацярпеў, ён быў эвакуіраваны службай бясьпекі. Каракас абвінаваціў у замаху Калюмбію, тая аспрэчыла абвінавачваньні.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт