Абаронца Курапат Максім Вінярскі атрымаў 10 сутак арышту
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.08.2018 13:29
Учора ён разам з паплечнікамі зьбіраўся несьці вахту пратэсту перад рэстаранам «Паедзем паядзім».
Максім Вінярскіфота з профіля vk.com
Актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі атрымаў 10 сутак арышту, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Вінярскі быў затрыманы раніцай 4 жніўня каля свайго дома, дзе шпацыраваў з сабакам. Днём разам з паплечнікамі па кампаніі ён зьбіраўся несьці вахту пратэсту перад рэстаранам «Паедзем паядзім» каля ўрочышча Курапаты. Актывіста затрымалі разам з жывёлай, далейшы лёс якой невядомы.
Абаронцы Курапатаў, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій, з 31 мая штодня пратэстуюць супраць працы рэстарана. Многія ўжо былі аштрафаваныя альбо зьведалі адміністрацыйны арышт. 6 жніўня ў судзе будзе разгледжана адміністрацыйная справа Севярынца за арганізацыю ў Курапатах прэс-канфэрэнцыі 21 чэрвеня. Аналягічная справа была распачатая ў дачыненьні да былога старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. 2 жніўня ён аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.225 рублёў).

БелаПАН/ав