Намесьнік кіраўніка Мэджліса: у Беларусі могуць паказальна пасадзіць некалькі татараў
Для дыскрэдытацыі Мэджліса крымскататарскага народа ў Беларусі могуць паказальна арыштаваць некалькіх крымскіх татараў. Пра гэта ў камэнтары ўкраінскаму выданьню «Гордан» заявіў намесьнік кіраўніка Мэджліса Ахцем Чыйгоз у сувязі з інфармацыяй аб тым, што супрацоўнікі спэцслужбаў і міграцыйнай службы Беларусі актыўна дапытваюць крымскіх татар.
«Масква спэкулюе на тэме рэлігіі. Выкарыстоўваючы ў сваіх інтарэсах ісламскі фактар, спрабуе прадставіць нас, Мэджліс, як нейкую сыстэмную пагрозу, таму што мы маем сувязі з рознымі рэгіёнамі», – адзначыў ён.
Паводле яго слоў, Расея ў сувязі з санкцыямі па рашэньні суда аб неабходнасьці аднаўленьня Мэджліса прапрацоўвае варыянт дыскрэдытацыі арганізацыі. «Шмат каго з крымскіх татараў ні за што абвінавачваюць у экстрэмізьме. Не выключаю, што і ў Беларусі могуць паказальна пасадзіць некалькі чалавек з ліку крымскіх татараў», – адзначыў Чыйгоз.
Ён падкрэсьліў, што беларускія і расейскія спэцслужбы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. І хоць ён не выключае, што Менск можа праводзіць уласныя прафіляктычныя мерапрыемствы, у цэлым ёсьць «шмат агульнага», «схема аднолькавая, пытаньні адпрацаваныя».

Беларускі партызан/ав