Logo Polskiego Radia
Print

Цягнік «чатырох сталіц» пачне курсіраваць празь Менск з 28 верасьня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2018 16:07
Пасажырскі склад, які пачне хадзіць у канцы верасьня, спалучыць Кіеў, Менск, Вільню й Рыгу.
Праваднік украінскага цягніка абслугоўвае пасажыраўПраваднік украінскага цягніка абслугоўвае пасажыраўфота: Украінская чыгунка

Цягнік «чатырох сталіц» пачне курсіраваць празь Менск з 28 верасьня
Цягнік «чатырох сталіц», які будзе курсіраваць з Кіева празь Менск і Вільню ў Рыгу, запусьцяць з 28 верасьня 2018 года.
Цягнік «чатырох сталіц» будзе хадзіць па маршруце Кіеў (Украіна) – Менск (Беларусь) – Вільня (Летува) – Рыга (Латвія). Украінская чыгунка па ўзгадненьні з чыгуначнымі адміністрацыямі трох дзяржаў у рамках рэалізацыі пілётнага праекта прызначыла цягнік №31/32 з 28 верасьня.
Цягнік будзе адпраўляцца з Кіева ў 13:42 28 верасьня, 4, 12, 18 і 26 кастрычніка, 2, 8, 16, 22 і 30 лістапада, 6 сьнежня. Час прыбыцьця на станцыю Менск-Пасажырскі – 23:35. Цягнік будзе адпраўляцца па далейшаму маршруце ў 00:02. У Вільню ён прыбудзе ў 04:25 і прастаіць на станцыі ўсяго 5 хвілін. На станцыю Рыга-Пасажырская цягнік прыбудзе ў 09:05.
У зваротным кірунку цягнік адправіцца з Рыгі ў 11:10 29 верасьня, 5, 13,19, 27 кастрычніка, 3, 9, 17, 23 лістапада, 1 сьнежня і 7 сьнежня. У Вільню ён прыбудзе ў 15:48, зноў прастаіць 5 хвілін і адправіцца далей. У Менску цягнік будзе ў 20:17 (адпраўленьне – у 20:47), у Кіеве – у 06:42.
Квіткі на цягнік пачнуць прадаваць за 45 сутак да яго адпраўленьня.

Цягнік «чатырох сталіц», які будзе курсіраваць з Кіева празь Менск і Вільню ў Рыгу, запусьцяць з 28 верасьня 2018 года.Цягнік «чатырох сталіц» будзе хадзіць па маршруце Кіеў (Украіна) – Менск (Беларусь) – Вільня (Летува) – Рыга (Латвія). Украінская чыгунка па ўзгадненьні з чыгуначнымі адміністрацыямі трох дзяржаў у рамках рэалізацыі пілётнага праекта прызначыла цягнік №31/32 з 28 верасьня.

Цягнік будзе адпраўляцца з Кіева ў 13:42 28 верасьня, 4, 12, 18 і 26 кастрычніка, 2, 8, 16, 22 і 30 лістапада, 6 сьнежня. Час прыбыцьця на станцыю Менск-Пасажырскі – 23:35. Цягнік будзе адпраўляцца па далейшаму маршруце ў 00:02. У Вільню ён прыбудзе ў 04:25 і прастаіць на станцыі ўсяго 5 хвілін. На станцыю Рыга-Пасажырская цягнік прыбудзе ў 09:05.

У зваротным кірунку цягнік адправіцца з Рыгі ў 11:10 29 верасьня, 5, 13,19, 27 кастрычніка, 3, 9, 17, 23 лістапада, 1 сьнежня і 7 сьнежня. У Вільню ён прыбудзе ў 15:48, зноў прастаіць 5 хвілін і адправіцца далей. У Менску цягнік будзе ў 20:17 (адпраўленьне – у 20:47), у Кіеве – у 06:42.

Квіткі на цягнік пачнуць прадаваць за 45 сутак да яго адпраўленьня.

тэлеграф/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт