Logo Polskiego Radia
Print

Трэці суд над ЛГБТ-актывісткай Вікай Біран не адбудзецца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2018 13:53
Нагадаем, што пасьля гамафобных заяваў МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча дзяўчына сфатаграфавалася каля МУС, КДБ і Дома ўрада.
Віка Біран у судзеВіка Біран у судзефота з сацсетак

Трэці суд над ЛГБТ-актывісткай Вікай Біран не адбудзецца
Cуд Ленінскага раёна Менска спыніў адміністрацыйную справу на ЛГБТ-актывістку Віку Біран за фота з плякатам «Самі вы падробка» каля будынку КДБ. Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», гэта тлумачыцца завяршэньнем тэрміну для прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці.
Разгляд справы ў судзе адбыўся 30 ліпеня. Судзьдзя Марына Грамовіч устанавіла, што пратакол за «несанкцыянаваны пікет» на Віку Біран быў складзены 4 чэрвеня, у суд справа трапіла 27 ліпеня, а само правапарушэньне адбылося 24 траўня. Тэрмін прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці скончыўся яшчэ 22 ліпеня. Таму справу проста спынілі.
Нагадаем, што пасьля гамафобных заяваў МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча дзяўчына сфатаграфавалася каля МУС, КДБ і Дома ўрада. Яна трымала ў руках плякат «Самі вы падробка». За гэта яе двойчы судзілі ў раённых судах Менска, прызнаўшы вінаватай у правядзеньні несанкцыяванага мерапрыемства. Агулам яе аштрафавалі на 735 рублёў (два штрафы па 15 базавых велічыняў). На краўдфандынгавай плятформе «Талака» ёй у дапамогу сабралі больш за 900 рублёў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт