На менскім «Эўрабачаньні» выступяць Уэльс і Казахстан
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
02.08.2018 16:30
Міжнародны дзіцячы конкурс песьні "Эўрабачаньне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе.
Фота: Belta.by
У Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песьні "Эўрабачаньне-2018" выступяць прадстаўнікі 20 краін.
Вярнулася на конкурс Украіна. Сёньня Эўрапейскі вяшчальны саюз і Наглядальная рада міжнароднага конкурсу песьні адобрылі заяўку Кіева
Удзел у песенным конкурсе пацьвердзілі Альбанія, Армэнія, Аўстралія, Азэрбайджан, Беларусь, Грузія, Ірляндыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Македонія, Нідэрлянды, Польшча, Партугалія, Расея, Сэрбія, Уэльс, Францыя.
Дарэчы, Казахстан і Ўэльс удзельнічаюць у конкурсе ўпершыню.
Міжнародны дзіцячы конкурс песьні "Эўрабачаньне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе.
Belta.by/вк