Logo Polskiego Radia
Print

ТБМ выпусьціць буклеты да Эўрапейскіх гульняў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.08.2018 20:30
Таварыства беларускай мовы правядзе кампанію прэзэнтацыі Беларусі для турыстаў, якія прыедуць на ІІ Эўрапейскія гульні.
Нясьвіж. Палац РадзівілаўНясьвіж. Палац РадзівілаўФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правядзе кампанію прэзэнтацыі краіны для турыстаў, якія прыедуць на Другія Эўрапейскія гульні ў Беларусь 21–30 чэрвеня 2019 года.

Паводле старшыні ТБМ Алены Анісім, будуць выдадзены буклеты з краязнаўчай інфармацыяй пра рэгіёны краіны. Тэкст плянуюць выдаць па-беларуску і на замежных мовах: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, францускай.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт