Logo Polskiego Radia
Print

Саксонцы хочуць рабіць камп'ютары зь беларусамі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.08.2018 16:30
Сыліконавая даліна ў Саксоніі зацікаўлена ў вытворчасьці камп'ютарнага абсталяваньня зь беларускім праграмным забесьпячэньнем.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Сыліконавая даліна ў Саксоніі зацікаўлена ў вытворчасьці камп'ютарнага абсталяваньня зь беларускім праграмным забесьпячэньнем. Аб гэтым ішла размова 1 жніўня на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясьніковіча з дэлегацыяй фэдэральнай зямлі Нямеччыны Саксонія на чале зь дзяржаўным міністрам юстыцыі Саксоніі, дэпутатам ляндтага Сэбаст’янам Гемкаў.

Міхаіл Мясьніковіч запрасіў нямецкія кампаніі шырэй удзельнічаць у рабоце Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень".

Сэбаст’ян Гемкаў: Цудоўнай ідэяй было б сумясьціць намаганьні па вытворчасьці камп'ютарнага абсталяваньня ў Сыліконавай даліне Саксоніі з праграмным забесьпячэньнем, якое рыхтуецца ў Беларусі, каб такім чынам прапаноўваць гатовыя рашэньні для розных галін.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт