Знойдзены амулет продкаў беларусаў узростам 4,5 тыс. год
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.08.2018 12:31
Ля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна вядуцца раскопкі на паселішчы эпохі нэаліту.
Фота: Svaboda.org
Падчас раскопак старажытнага паселішча эпохі нэаліту ля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна археолягі знайшлі фрагмэнт касьцяной падвескі ў форме галавы зьмяі. Гэта адзін з найстаражытнейшых амулетаў, вядомых на тэрыторыі Беларусі. Яму 4,5 тыс. гадоў.
Археоляг Максім Чарняўскі, кіраўнік экспэдыцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, расказаў, што месцам раскопак зьяўляецца Крывінскі тарфянік. Тут яшчэ ў савецкія часы былі пачаты дасьледаваньні, падчас якіх знаходзілі розныя прадметы мастацтва продкаў беларусаў.
Тагачасныя людзі жылі на нізкім беразе возера, якое пасьля забалоцілася.
Раскопкі пад Асаўцом будуць працягвацца да 5 жніўня.
Svaboda.org/вк