Logo Polskiego Radia
Print

Лодзінскія фэрмэры наведваюць Віцебшчыну

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 31.07.2018 17:50
Палякаў цікавіць вытворчасьць прадуктаў харчаваньня ў Віцебскай вобласьці.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Лодзінскае ваяводзтва Польшчы зацікаўлена ў супрацоўніцтве зь Віцебскай вобласьцю ў галіне сельскай гаспадаркі. Пра гэта заявіў старшыня Сэйміка Лодзінскага ваяводзтва Марак Мазур.

Палякаў цікавіць вытворчасьць прадуктаў харчаваньня ў Віцебскай вобласьці, з гэтай мэтай адбываецца наведваньне гаспадарак рэгіёна.

Старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы Сэйміка Лодзінскага ваяводзтва, уладальнік малочнай фэрмы Дар'юш Шпакоўскі прапанаваў беларускім калегам сумесна змагацца з афрыканскай чумой сьвіней.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт