Беларусь адмовілася выдаць Кыргызстану былога прэм'ер-міністра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        31.07.2018 16:50
                    
                                 
                
                
                    Генпракуратура РБ угледзела ў справе Ўсенава — Урыцкага палітычную падкладку.
                
                
                    
                        
Даніяр Усенаў (Данііл Урыцкі)Фота: Belapan.by
                     
                
                
                
               
                
                         Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Кыргызстану былога прэм'ер-міністра гэтай краіны Даніяра Ўсенава, які ў Беларусі зьмяніў імя на Данііла Ўрыцкага.
Беларуская генпракуратура ўгледзела ў справе Ўсенава — Урыцкага палітычную падкладку.
У сьнежні 2017 года пракуратура Кыргызстана накіравала беларускім калегам хадайніцтва з просьбай «прыняць меры па вышуку і затрыманьні Даніяра Ўсенава, які зьмяніў свае анкетныя даныя на Данііла Ўрыцкага».
Усенаў у Кыргызстане завочна прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня за злоўжываньне службовым становішчам, саўдзел у забойстве, замах на забойства.
27 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку рэалізацыі праекта Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі, дырэктарам якой зьяўляецца Ўрыцкі. 28 ліпеня ён прысутнічаў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам кітайскай CITIC Group.
Даніяр Усенаў уваходзіў у каманду прэзыдэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які ў 2010 годзе зь сям'ёй уцёк з краіны і па запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі пражывае ў Беларусі.
News.tut.by/вк