Logo Polskiego Radia
Print

Пазьняк добраўпарадкуе месца расстрэлу ахвяр сталінізму

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 31.07.2018 14:50
Унучка аўтара арнамэнта на сьцягу РБ дамаглася ўвекавечваньня расстраляных пад Воршай.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Сваякі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, расстраляных ва ўрочышчы Кабылякі пад Воршай, сустрэліся са старшынёй Аршанскага райвыканкама Аляксадрам Пазьняком. Той паабяцаў добраўпарадкаваць месца расстрэлу.

Цяпер там створаны стыхійны «народны» мэмарыял.

Сваякі ахвяр сталінізму прапанавалі ўстанавіць мэмарыяльны знак з надпісам «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій» на беларускай, расейская, польскай і габрэйскай мовах. Пазьняк паабяцаў, што вырабам знака зоймецца райвыканкам.

Адным з ініцыятараў сустрэчы са старшынёй Аршанскага райвыканкама была Дзіна Кацар, унучка аўтара арнамэнта на Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь Матруны Маркевіч і расстралянага ў Воршы Аляксея Маркевіча.

У Воршы вядома па меншай меры існавалі шэсьць месц расстрэлаў. Вядома каля 1750 імён ахвяр сталінізму ў Воршы. Сярод іх больш за 1100 беларусаў, больш за 500 палякаў, каля 40 яўрэяў, а таксама латышы, літоўцы, украінцы, расейы. І гэта ня поўны сьпіс.

Nn.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт