Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк заклікае адмяніць рэгуляваньне цэн у Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.07.2018 09:09
На дзяржпрадпрыемствах працуе амаль палова занятага насельніцтва, дзяржсэктар выпускае больш за 75% прамысловай прадукцыі.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусьветны банк заклікае адмяніць рэгуляваньне цэн у Беларусі
Варта адмовіцца ад практыкі адміністрацыйнага рэгуляваньня цэн. Такая рэкамэндацыя прыводзіцца ў «Комплексным дыягнастычным дасьледаваньні эканомікі Рэспублікі Беларусь», якое падрыхтаваў Сусьветны банк.
«Адміністрацыйны кантроль цэн на сацыяльна значныя тавары й іншыя абмежаваньні, такія як патрабаваньні да арганізацый роўнічнага гандлю па рэалізацыі прадукцыі мясцовай вытворчасьці, трэба ліквідаваць, каб забясьпечыць фарміраваньне цэн на рынкавых прынцыпах», – лічыць Сусьветны банк.
На гэтыя крокі, на думку экспэртаў банка, варта пайсьці, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця прыватнага сэктара.
Паводле ацэнак Сусьветнага банка, рынкі ў Беларусі рэгулююцца шматлікімі нарматыўнымі актамі, якія павялічваюць выдаткі ўваходу на рынак і вядзеньня бізнэсу.
«Некаторыя галіновыя нарматыўныя прававыя акты зьяўляюцца цяжкімі – напрыклад, у авіяцыйных зносінах, сэктарах тэлекамунікацый, прыватных мэдыцынскіх паслуг, вышэйшай адукацыі й будаўніцтва, што не спрыяе прыходу на рынак або пашырэньню бізнэсу многіх кампаній», – канстатуюць экспэрты СБ.
Паводле сусьветнай арганізацыі, прыватнаму сэктара многія гады не надавалася належнай увагі, таму ўзровень занятасьці ў недзяржаўным сэктары адзін з самых нізкіх у рэгіёне.
«Пасьля распаду Савецкага Саюза Беларусь пайшла па шляху паэтапнай трансфармацыі, які характарызаваўся павольнымі тэмпамі разьвіцьця прыватнага сэктара й абмежаванымі рэформамі сыстэмы кіраваньня дзяржпрадпрыемствамі», – адзначаюць экспэрты Сусьветнага банка.
Адным з наступстваў такой палітыкі зьяўляюцца даволі нізкія тэмпы росту прыватнага сэктара, гаворыцца ў дасьледаваньні.
Паводле ацэнкі Сусьветнага банка, праз чвэрць стагодзьдзя пасьля абвяшчэньня незалежнасьці доля дзяржсэктара ў ВУП Беларусі застаецца значнай (42,8%), на дзяржпрадпрыемствах працуе амаль палова занятага насельніцтва, дзяржсэктар выпускае больш за 75% прамысловай прадукцыі.
belapan.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт