Logo Polskiego Radia
Print

Кыргызстан знайшоў у Беларусі свайго экс-прэм’ера, асуджанага да пажыцьцёвага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2018 16:26
У ноце пратэсту сказана пра непрымальнасьць знаходжаньня ў Беларусі Даніяра Ўсенава.
Данііл Урыцкі (Даніяр Усенаў)Данііл Урыцкі (Даніяр Усенаў)фота: tut.by

Кыргызстан знайшоў у Беларусі свайго беглага прэм’ера, асуджанага да пажыцьцёвага
МЗС Кыргызстана 28 ліпеня перадаў ноту часоваму паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь Сяргею Іванову. Нагодай для выкліку дыплямата на размову стала навіна пра адкрыцьцё кампаніі «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя». У кіраўніку гэтай кампаніі Данііле Ўрыцкім кыргызскія ўлады пазналі былога прэм’ера краіны Даніяра Ўсенава, якога на радзіме асудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня.
У ноце пратэсту сказана пра непрымальнасьць знаходжаньня ў Беларусі Даніяра Ўсенава. Таксама кыргызскія дыпляматы адзначаюць, што нягледзячы на актывізацыю адносінаў зь Беларусьсю па розных кірунках, афіцыйны Менск працягвае падтрымліваць былых высокапастаўленых чыноўнікаў, якіх на радзіме прызналі вінаватымі ў цяжкіх дзяржаўных злачынствах.
Інфармацыя пра знаходжаньне ў Беларусі Даніяра Ўсенава ўпершыню зьявілася ў беларускіх СМІ напрыканцы мінулага году. Журналісты таксама апазналі ў кіраўніку «Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі» экс-прэм’ера Ўсенава, аднак камэнтароў на гэты конт ім не далі. Кіраўнік кампаніі паказаў беларускі пашпарт на імя Данііла Ўрыцкага.
У Беларусі дагэтуль знаходзіцца былы прэзыдэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які зьбег сюды разам з сям’ёй у 2010 годзе. Ён пабудаваў дом пад Менскам, атрымаў беларускі пашпарт і нават быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. На радзіме яго таксама асудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня.

эўрарадыё/tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт