Logo Polskiego Radia
Print

БЧ разьмяшчае празь Беларусбанк аблігацыі для насельніцтва 10 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2018 10:34
Працэнтная стаўка па аблігацыях – 4,5% гадавых, тэрмін абарачэньня каштоўных папер – 3 гады.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

БЧ разьмяшчае празь Беларусбанк аблігацыі для насельніцтва 10 млн даляраў
Беларуская чыгунка разьмесьціць празь Беларусбанк трохгадовыя валютныя аблігацыі для насельніцтва. Аб'ём эмісіі складзе 10 млн даляраў, працэнтная стаўка – 4,5% гадавых.
У прэс-цэнтры БЧ паведамілі, што яны сумесна зь Беларусбанкам выпусьцяць аблігацыі для насельніцтва на 10 мільёнаў даляраў. Гэты праект стаў новай пэрспэктыўнай формай фінансаваньня інвэстыцыйных праектаў Беларускай чыгункі, адзначаецца ў паведамленьні.
Намінальны кошт адной аблігацыі складае 1000 даляраў. Адзін пакупнік зможа набыць за адну зьдзелку мінімум тры аблігацыі. Працэнтная стаўка па аблігацыях – 4,5% гадавых, тэрмін абарачэньня каштоўных папер – 3 гады.
У БЧ адзначылі, што сродкі ад продажу аблігацый будуць накіраваныя на інвэстыцыі для рэалізацыі чыгуначных інфраструктурных праектаў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт