Аршанскія актывісты шукаюць грошы, каб выкупіць дом Караткевіча
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.07.2018 17:00
Аршанскае моладзевае грамадзкае аб'яднаньне «Зьвяз» гатова выкупіць дом для стварэньня культурнай прасторы.
фота: orsha.eu
Аршанскія актывісты шукаюць грошы, каб выкупіць дом Караткевіча
Аршанскае моладзевае грамадзкае аб'яднаньне «Зьвяз» гатова выкупіць дом Караткевіча для стварэньня там культурнай прасторы.
Папярэднія перамовы з уладальніцай дома ўжо прайшлі. Калі менавіта «Зьвяз» выкупіць дом, у якім некаторы час жыў знакаміты пісьменьнік, то сам дом захаваецца і стане публічнай пляцоўкай для правядзеньня грамадзкіх і культурных мерапрыемстваў.
На перашкодзе стаяць фінансавыя пытаньні. Як не камэрцыйная арганізацыя «Зьвяз» ня мае сродкаў, каб адразу выплаціць усю суму і таму, літаральна на днях, плянуе запусьціць дабрачынны збор сродкаў праз краўндфандынгавую плятформу «Талака».
У выпадку, калі сродкі ня будуць сабраныя да верасьня (у гэты час уладальніца дома хоча аформіць усе дакумэнты), то сябры арганізацыі гатовы ўзяць над домам шэфства – даглядаць за ім да таго часу, пакуль ня змогуць выкупіць цалкам.
http://orsha.eu/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/8149/

orsha.eu/ав