Logo Polskiego Radia
Print

ТБМ заклікала грамадзян указваць на перапісе беларускую мову роднай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 17:00
tbm-mova.by

ТБМ заклікала грамадзян Беларусі ўказваць беларускую мову роднай на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе.
Грамадзкае аб'яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) заклікала грамадзян Беларусі на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе ўказваць беларускую ў якасьці роднай мовы.
Адпаведны зварот, прыняты напярэдадні сакратарыятам ТБМ, 24 ліпеня надрукавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня абʼяднаньня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
«У 2019 годзе адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва нашай краіны, – адзначаецца ў дакумэнце. – Адно з важных пытаньняў тычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост зьвязана з нацыянальнай бясьпекай краіны. Гэта пытаньне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасьці падчас правядзеньня перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і ўказваць сваю родную мову так: беларуская«.
«Тым самым вы засьведчыце сваю прыналежнасьць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымайце беларускую мову і акажыце садзеяньне ўмацаваньню незалежнасьці і нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», – падкрэсьлілі аўтары звароту.
Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, беларускую мову назвалі роднай 5,058 млн чалавек, або крыху больш за 60% насельніцтва краіны.

ТБМ заклікала грамадзян Беларусі ўказваць беларускую мову роднай на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе.

Грамадзкае аб'яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) заклікала грамадзян Беларусі на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе ўказваць беларускую ў якасьці роднай мовы.

Адпаведны зварот, прыняты напярэдадні сакратарыятам ТБМ, 24 ліпеня надрукавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня абʼяднаньня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

«У 2019 годзе адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва нашай краіны, – адзначаецца ў дакумэнце. – Адно з важных пытаньняў тычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост зьвязана з нацыянальнай бясьпекай краіны. Гэта пытаньне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасьці падчас правядзеньня перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і ўказваць сваю родную мову так: беларуская».

«Тым самым вы засьведчыце сваю прыналежнасьць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымайце беларускую мову і акажыце садзеяньне ўмацаваньню незалежнасьці і нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», – падкрэсьлілі аўтары звароту.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, беларускую мову назвалі роднай 5,058 млн чалавек, або крыху больш за 60% насельніцтва краіны.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт