Logo Polskiego Radia
Print

У пункце пропуску «Брузгі» пачалася рэканструкцыя – рух транспарту ўскладнены

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.07.2018 10:08
Што тычыцца фізычных асоб, галоўнай навіной для іх стане аднаўленьне пешаходнага руху.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У пункце пропуску «Брузгі» пачалася маштабная рэканструкцыя – рух транспарту ўскладнены
На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі» пачаліся маштабныя работы па рэканструкцыі. Зараз у пункце пропуску заменена схема руху транспарту й устаноўлены часовыя знакі арганізацыі дарожнага руху.
У сярэднім за суткі праз пункт пропуску «Брузгі» праходзіць каля 2,5 тысячы легкавых аўтамабіляў, больш за 780 грузавых транспартных сродкаў і амаль 90 аўтобусаў. Пасьля рэканструкцыі прапускная здольнасьць пункта пропуску павялічыцца.
Для грузавога транспарту прадугледжана ўстаноўка сучаснага вагагабарытнага абсталяваньня. Пасьля яго праходжаньня грузавікі змогуць прайсьці мытны й памежны кантроль на адной зь сямі ліній на ўезд (адна прызначана для пераезду ў транспартна-лягістычны цэнтар) і шасьці на выезд. Гэта дазволіць значна скараціць час знаходжаньня транспартных сродкаў у пункце пропуску і, адпаведна, павялічыць яго прапускную здольнасьць па грузавым кірунку больш чым у два разы, паведамляецца на сайце Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Што тычыцца фізычных асоб, галоўнай навіной для іх стане аднаўленьне пешаходнага руху. Пешаходы й раварысты змогуць перасякаць пункт пропуску па адмыслова абсталяваным калідорах.
Паводле tut.by/эж



На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі» пачаліся маштабныя работы па рэканструкцыі. Зараз у пункце пропуску зьменена схема руху транспарту й устаноўлены часовыя знакі арганізацыі дарожнага руху.

У сярэднім за суткі праз пункт пропуску «Брузгі» праходзіць каля 2,5 тысячы легкавых аўтамабіляў, больш за 780 грузавых транспартных сродкаў і амаль 90 аўтобусаў. Пасьля рэканструкцыі прапускная здольнасьць пункта пропуску павялічыцца.

Для грузавога транспарту прадугледжана ўстаноўка сучаснага вагагабарытнага абсталяваньня. Пасьля яго праходжаньня грузавікі змогуць прайсьці мытны й памежны кантроль на адной зь сямі ліній на ўезд (адна прызначана для пераезду ў транспартна-лягістычны цэнтар) і шасьці на выезд.

Гэта дазволіць значна скараціць час знаходжаньня транспартных сродкаў у пункце пропуску і, адпаведна, павялічыць яго прапускную здольнасьць на грузавым кірунку больш чым у два разы, паведамляецца на сайце Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Што тычыцца фізычных асоб, галоўнай навіной для іх стане аднаўленьне пешаходнага руху. Пешаходы й раварысты змогуць перасякаць пункт пропуску па адмыслова абсталяваным калідоры.

Паводле tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт