ТБМ заклікала беларусаў падтрымаць беларускую мову падчас Перапісу насельніцтва
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.07.2018 14:07
                    
                    Таварыства беларускай мовы заахвочвае, каб такім яны падтрымалі незалежнасьць і бясьпеку краіны.
                
Беларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Kurious/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
ТБМ заклікала беларусаў падтрымаць беларускую мову падчас Перапісу насельніцтва
Таварыства беларускай мовы заахвочвае, каб такім яны падтрымалі незалежнасьць і бясьпеку краіны.
Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны зьвярнулася да грамадзян краіны ў сувязі зь Перапісам насельніцтва, які пройдзе ў 2019 годзе. 
Прадстаўнікі таварыства нагадваюць, што адно з важных пытаньняў перапісу датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост зьвязанае з нацыянальнай бясьпекай краіны. Гаворка ідзе пра пытаньне пра родную мову. 
„Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасьці падчас правядзеньня Перапісу размаўляць зь перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове й пазначаць сваю родную мову так: беларуская”, - чытаем у звароце ТБМ.
Таварыства беларускай мовы заахвочвае беларусаў, каб такім чынам яны засьведчылі сваю прыналежнасьць да гісторыі й культуры беларускага народа, падтрымалі беларускую мову й прычыніліся да ўмацаваньня незалежнасьці й нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
racyja.com/аз